Памёр акцёр Шон Конэры — легендарны выканаўца ролі Джэймса Бонда 

31.10.2020 / 16:18

Шатландскі акцёр быў найбольш вядомы сваім увасабленнем Джэймса Бонда, ён быў першым, хто вывеў гэтую ролю на вялікі экран і зняўся ў сямі шпіёнскіх трылерах, піша BBC.

Сэр Шон памёр ноччу ў сне, знаходзячыся на Багамах. Вядома, што ён хварэў апошні час.

Яго акцёрская кар'ера расцягнулася на дзесяцігоддзі. Сярод іншых фільмаў сэра Шона былі «Паляванне за Чырвоным кастрычнікам», «Індыяна Джонс», «Апошні крыжовы паход» і «Скала».

Nashaniva.com