«Над Гроднам разнясе воблака, загінуць тысячы людзей». Лукашэнка абураны страйкам на «Гродна Азоце»

29.10.2020 / 15:50

Фота Кацярыны Гардзеевай, Tut.by

Аляксандр Лукашэнка падчас прызначэння новых памочнікаў у рэгіёнах — а на Гродзеншчыне ім цяпер будзе ўжо былы кіраўнік МУС Юрый Караеў — выказаўся пра забастоўкі на «Гродна Азоце» і пра бяспеку, піша Tut.by.

Так, Лукашэнка паставіў перад новымі памочнікамі ў рэгіёнах задачу па іх грамадскай бяспецы.

— Гэта вельмі важна вам як ваенным людзям — парадак у абласцях.

Кажучы пра акцыі пратэсту, ён сказаў, што «ў асноўным хістаюцца ў Мінску, але супакойвацца не трэба і ў рэгіёнах».

— Хай невялікія там былі гэтыя акцыі — 1-2 тыс., але тым не менш. Асабліва ў Гродне. Гэта што такое: заклікаюць спыніць «Гродна Азот» ці зладзіць страйк. А калі выбух… Там жа высокатэхналагічная небяспечная вытворчасць. Не дай бог што здарыцца — Гродна побач, накрые цалкам. А ружа вятроў заходняя. Там круціць гэты вецер, над Гроднам разнясе воблака, загінуць тысячы і тысячы людзей. З гасцямі амаль паўмільёна ў Гродне круціцца. Таму пытанне грамадскай бяспекі — найважнейшае пытанне, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.