«Каб цэны не скакалі»: Лукашэнка заявіў пра кантроль за цэнамі зімой

23.10.2020 / 10:39

БелТА

Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Слуцкі раён, піша БелТА.

Яго праінфармавалі аб завяршальным этапе восеньскіх палявых работ, уборцы гародніны і кукурузы, напаўненні стабілізацыйных фондаў.

«Задача мэра Мінска і губернатараў — размеркаваць такім чынам гародніну, бульбу, каб і кошты не скакалі зімой, і хапіла да новага ўраджаю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.