У Брэсце мужчына рэгуляваў механізм акна і зваліўся з восьмага паверха

22.10.2020 / 19:48

Следчыя высвятляюць абставіны гібелі берасцейца, які зваліўся з восьмага паверха.

Удзень 20 кастрычніка 31-гадовы жыхар абласнога цэнтра стаяў на аконнай раме ў сябе ў кватэры і рэгуляваў механізм балконнага акна ПВХ. У нейкі момант, не ўтрымаўшы раўнавагі, ён упаў з вышыні восьмага паверха.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр на месцы здарэння.

Nashaniva.com