Пракурор Мінска: За два месяцы бюджэт горада пацярпеў ад акцый пратэсту на 900 тысяч рублёў

18.10.2020 / 20:15

Бюджэту Мінска, камунальным службам нанесены «ўрон» на суму каля 900 тысяч рублёў, гэта пачынаючы з 9 жніўня. Пра гэта ў эфіры СТБ заявіў мінскі пракурор Алег Лаўрухін.

«Можна казаць пра тое, што бюджэту горада, камунальным службам нанесены ўрон на суму каля 900 тысяч рублёў, гэта пачынаючы з 9 жніўня і да сёння. Безумоўна, частка гэтай сумы будзе ахоплена ў тым ліку і тымі дзеяннямі, якія кваліфікуюцца як крымінальныя злачынствы. Трэба сказаць, што пытанне пакрыцця шкоды знаходзіцца на асаблівым кантролі ў органах пракуратуры Мінска», — сказаў Лаўрухін.

Таксама паведамляецца, што органы пажарнай службы даволі часта выязджаюць на дэмантаж «недзяржаўнай сімволікі», выдаткавана каля 27 тысяч рублёў.

Nashaniva.com