У Мінску сілавікі зноў стралялі на вуліцах ВІДЭА

18.10.2020 / 21:36

Сілавікі некалькі разоў стралялі ў паветра падчас акцыі пратэсту ў Мінску.

«Зроблена некалькі папераджальных стрэлаў у паветра гумовымі кулямі, пасля таго як агрэсіўна настроены натоўп кінуў у службовы транспарт і праваахоўнікаў камяні», — паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.

Пазней з'явілася відэа, на якім бачна, што адзін з сілавікоў страляў не ў паветра, а ў бок бяззбройнага пратэстоўцы.

Карэспандэнты «Нашай Нівы» не назіралі агрэсіі з боку дэманстрантаў, якіх агулам было каля ста тысяч. Моманты напружання ўзнікалі толькі пры спробах іх разагнаць і затрыманнях людзей, якія ішлі па тратуарах у раёне дэманстрацыі.

Nashaniva.com