Пажар у інтэрнаце Свята-Елізавецінскага манастыра: выратаваныя дзве жанчыны

18.10.2020 / 10:09

Паведамленне аб здарэнні ў будынку інтэрната на тэрыторыі сястрынскага догляду Свята-Елізавецінскага манастыра паступіла ратавальнікам у 23:57, піша 112.by.

112.by

Пажарныя, што прыбылі на месца здарэння, пабачылі задымленне на першым паверсе двухпавярховага будынка інтэрната. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС будынак пакінулі самастойна 14 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Ратавальнікі з пакоя на 1 паверсе вывелі дзвюх пенсіянерак з інваліднасцю (апорна-рухальны апарат).

Загаранне адбылося на першым паверсе ў калідоры. Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. Версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

У выніку агнём закураны сцены і пашкоджана пластыкавая столь па ўсёй плошчы, у калідоры, у ванным пакоі; пашкоджаны трое дзвярэй і мэбля ў тамбуры.