Беларускія медыкі адказалі на заявы кіраўніка ГУБАЗіКа Карпянкова пра выкарыстанне зброі ВІДЭА

16.10.2020 / 22:23

Беларускія медыкі адказалі на заявы кіраўніка ГУБАЗіКа Карпянкова пра выкарыстанне зброі.

«Афіцэры, якія аддаюць і выконваюць такія загады, павінны асэнсаваць, што здзяйсняюць злачынства. Мы патрабуем спыніць любыя віды насілля, вызваліць палітычных вязняў, правесці паўторныя выбары, правесці расследаванне ўсіх фактаў катаванняў», — гаворыцца ў звароце, зачытаным трыма дзясяткамі медыкаў.

«Медычная супольнасць будзе прадпрымаць меры, адэкватныя сітуацыі. Мы супраць улады, якая знішчае свой народ», — сказалі медыкі.

Nashaniva.com