Праваабаронцы: 13 кастрычніка затрымалі 15 чалавек з ланцугоў салідарнасці

14.10.2020 / 07:48

13 кастрычніка ў Беларусі працягваліся затрыманні актывістаў і ўдзельнікаў акцый пратэсту, паведамляюць праваабаронцы-вясноўцы.

Раніцай у Магілёве быў затрыманы палітык Уладзімір Шанцаў. Супрацоўнікі міліцыі заявіліся да яго проста дадому і запатрабавалі, каб ён праехаў з імі, нібыта «пагутарыць». У РАУС на яго хацелі скласці пратакол за акцыю 17 верасня, за якую яго раней ужо асудзілі. У выніку Шанцава адпусцілі без пратакола.

У Мінску днём каля Акадэміі навук супрацоўнікамі ў масках і форме без апазнавальных знакаў быў затрыманы супрацоўнік Інстытута гісторыі Уладзімір Шыпіла. Яго даставілі ў суд Першамайскага раёна і там асудзілі на 7 сутак арышту.

Таксама паведамляецца пра затрыманні ў сталіцы наступных людзей:

У Наваполацку ў гэты дзень былі затрыманы Капшуль Аляксандр, Печанегаў Дзмітрый, Бялоў Аляксандр. На ўсіх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі 11 кастрычніка. 14 кастрычніка мусіць адбыцца суд.

Nashaniva.com