У краме Максіма Харошына, якога жорстка пабілі, выцягнулася вялікая чарга

13.10.2020 / 21:10

Вялікая чарга выцягнулася ў мінскую кветкавую краму «Першы кветкавы», гаспадара якога, Максіма Харошына, сёння затрымалі і жорстка збілі. Крама знаходзіцца на Кірава, 8.

Нагадаем, Максім Харошын быў затрыманы раніцай у аўторак, 13 кастрычніка. Як паведамілі ягоныя блізкія і адвакат, пры затрыманні ўжывалася фізічная сіла, а ў Першамайскім РУУС, куды быў дастаўлены мужчына, яго збілі, таму прыйшлося выклікаць медыкаў.

Nashaniva.com