Паглядзіце, за што ў Барысаве хлопца прысудзілі да 3,5 года калоніі ВІДЭА

09.10.2020 / 16:45

Хлопца прысудзілі да 3,5 года калоніі за падзеі 9 жніўня на цэнтральнай плошчы Барысава.

Калі шэраг міліцыі пабег на дэманстрантаў, 20-гадовы мясцовы жыхар не стаў уцякаць адразу. Як вынікае з відэа, ён штурхануў турнікет у бок міліцыі. Пасля адбылася нейкая сутычка, і ён пабег.

Хлопца злавілі і інкрымінавалі яму гвалт у адносінах старшага сяржанта міліцыі.

Nashaniva.com