Дзянісу Якштасу, журналісту «Моцных Навін», далі 15 сутак

05.10.2020 / 17:54

Сёння ў судзе Савецкага раёна Гомеля судзілі Дзяніса Якштаса, супрацоўніка незалежнага партала «Моцныя Навіны». Суд даў журналісту 15 сутак арышту па арт. 23.34.

Дзяніса і яго жонку Ганну Якштас, галоўнага рэдактара «Моцных Навін», затрымалі 3 кастрычніка.

Як стала вядома падчас ператрусу, які сёння праходзіў у офісе рэдакцыі, Ганну абвінавачваюць па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 27 верасня. Ганна і Дзяніс як журналісты на акцыях працавалі разам.