На сённяшняй акцыі дэманстранты зламалі вадамёт. Вада пачала вылівацца ўгору фантанам ВІДЭА

04.10.2020 / 20:12

На сённяшняй акцыі ў Мінску на Машэрава дэманстранты абступілі вадамёт, дасталі з яго кантэйнеры з каляровай вадкасцю і вылілі іх на дарогу. Пасля гэтага вадамёт зламаўся, ён бесперапынна ліў ваду ўгору фантанам і вымушана з’ехаў пад улюлюканне пратэстоўцаў.

Nashaniva.com