У Ваўкавыску падпалілі дом і машыну інспектара міліцыі ВІДЭА

02.10.2020 / 16:45

У Ваўкавыску падпалілі дом і машыну інспектара РАУС. Распачалі крымінальныя справы.

Ноччу 2 кастрычніка экіпаж МНС адправіўся на вуліцу Перамогі, дзе гарэла Audi 80. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне, аднак у выніку падпалу ў машыны пашкоджаны маторны адсек. Яшчэ праз гадзіну пажарныя паехалі на вуліцу Магістральную. На гэты раз гарэў дом інспектара, што толькі будуецца. Агонь паспеў пашкодзіць дах, у тым ліку дах гаража, што стаіць побач.

Следчыя распачалі крымінальныя справы.

Праваахоўныя органы выяўляюць асоб, якія маюць дачыненне да злачынства. Мяркуецца, што падпалы звязаныя з прафесійнай дзейнасцю пацярпелага.

Nashaniva.com