Макрон гатовы сустрэцца з Ціханоўскай у Вільні

28.09.2020 / 15:08

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон гатовы сустрэцца са Святланай Ціханоўскай падчас свайго візіту ў Літву, калі яна папросіць аб гэтым, паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на прадстаўніка францускага ўраду Габрыэля Аталя.

Макрон прыбывае ў Вільню сёння пасля абеду.

Раней прэзідэнт Францыі назваў падзеі ў Беларусі крызісам аўтарытарнай улады і заявіў, што Аляксандр Лукашэнка павінен сысці з пасады прэзідэнта краіны.