Ва Украіне разбіўся самалёт з курсантамі. Дзясяткі загінулых

дапоўнена

25.09.2020 / 21:41

У Харкаўскай вобласці (Украіна) упаў самалёт і адразу загарэўся. Ёсць загінулыя.

Паведамляецца, што разбіўся вайсковы транспартны самалёт Ан-26. Ён заходзіў на пасадку і проста «ўвайшоў» у зямлю.

На борце былі курсанты ўніверсітэта Паветраных Сіл украінскай арміі, якія праводзілі вучэбны палёт.

МУС Украіны паведамляе, што на борце самалёта знаходзілася 28 чалавек. Паведамляецца пра гібель 22.

Nashaniva.com