Арыштавалі каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля

25.09.2020 / 21:02

У Мінску арыштавалі каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля.

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным выламалі дзверы ў кватэры, у якой пражываў палітык, і павезлі яго ў невядомым кірунку.

На якой падставе затрыманы Яўген Афнагель — невядома.

Праваабаронцы ў гэты момант спрабуюць высветліць яго месцазнаходжанне.

Nashaniva.com