Паглядзіце, як таксіст выратаваў хлопца, што ўцякаў ад сілавікоў ВІДЭА

24.09.2020 / 00:02

У Мінску таксіст дапамог хлопцу ўцячы ад сілавікоў. Відэа апублікавала Еўрарадыё.

Інцыдэнт адбыўся падчас акцыі пратэсту ў раёне станцыі метро «Пушкінская». У нейкі момант хлопец, які ўцякае ад сілавікоў, заскоквае ў «Яндекс.Такси», якое стаіць у другой паласе вуліцы Берута, пасля чаго кіроўца аўтамабіля рэзка рушыцца, паварочвае на вуліцу Прытыцкага і з'язджае ў напрамку Кальварыйскай.