За суткі 189 выпадкаў каранавіруса

10.09.2020 / 15:15

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 189 выпадкаў каранавіруса. Усяго з часу пачатку эпідэміі зафіксавана 73 591 выпадак.

На 10 верасня ачунялі і выпісаныя 72 тыс. 203 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Усяго праведзена 1 млн. 618 тыс. 213 тэстаў.

За ўвесь час памерлі 732 пацыенты.

Nashaniva.com