Прэзідэнт Літвы заклікаў міжнародную супольнасць адрэагаваць на пагрозы Алексіевіч і іншым апазіцыянерам у Беларусі

09.09.2020 / 15:09

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў міжнародную грамадскасць адрэагаваць на парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да Святланы Алексіевіч і іншых чальцоў Каардынацыйнай рады.

«Вельмі грубыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, на жаль, працягваюцца. Святлане Алексіевіч, лаўрэатцы Нобелеўскай прэміі, пагражае арышт. Іншыя чальцы прэзідыума Каардынацыйнай рады затрымліваюцца і дэпартуюцца. Міжнародная грамадскасць ня можа маўчаць!» — напісаў Наўседа ў твітары.

Brutal violations of #HumanRights, unfortunately, continue in #Belarus. Svetlana #Alexievich, #NobelPrize winner, under threat of detention. Other members of Presidium of Coordination Council are either detained or deported. International community cannot remain silent!

— Gitanas Nausėda (@GitanasNauseda) September 9, 2020

Nashaniva.com