У Кіеве не плануюць затрымліваць сябраў Каардынацыйнай рады для выдачы Беларусі

08.09.2020 / 16:50

Сябраў Каардынацыйнай Рады Антона Раднянкова і Івана Краўцова не затрымлівалі на тэрыторыі Ўкраіны для іхнай выдачы беларускім уладам, піша Свабода.

«Служба бясьпекі Ўкраіны не затрымлівала грамадзян Беларусі, якія прадстаўляюць Каардынацыйную раду», — паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе СБУ.

Зь іншых крыніц Свабодзе стала вядома, што ў Антона Раднянкова і Івана Краўцова забралі тэлефоны яшчэ да ўезду ва Ўкраіну на беларускай тэрыторыі.