Ва Украіне спрабавалі падарваць цягнік, які вёз паліва з Беларусі

31.08.2020 / 20:54

У Жытомірскай вобласці падарвалі чыгуначныя пуці, па якіх рухаўся грузавы цягнік. У складзе — 64 вагоны з гаруча-змазачнымі матэрыяламі з Беларусі, паведамляе СБУ.

Падчас руху цягніка адбыўся выбух. У выніку пашкоджана чыгуначнае палатно. Ахвяр няма.

Nashaniva.com