Прэс-сакратара Каардынацыйнай рады выклікалі ў Следчы камітэт

31.08.2020 / 19:07

Прэс-сакратара Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова выклікалі на допыт у Следчы камітэт.

Раднянкова, хоць ён і не з'яўляецца сябрам Рады, выклікалі ў якасці сведкі. Раней у СК дапыталі прэзідыум Каардынацыйнай рады: Святлану Алексіевіч, Максіма Знака, Лілію Уласаву, Паўла Латушку, Сяргея Дылеўскага і Марыю Калеснікаву.

Nashaniva.com