Мінздароўя: За суткі 177 выпадкаў каранавіруса

29.08.2020 / 12:40

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 177 выпадкаў каранавіруса (за ўвесь час з пачатку пандэміі — 71 523).

Ачунялі 70 207 пацыентаў. То-бок носьбітаў інфекцыі цяпер — 645.

Усяго правялі 1 млн. 517 тыс. 128 тэстаў.

За ўвесь час памёр 671 пацыент (+4 за суткі).

Nashaniva.com