«Супярэчыць міжнароднаму праву». Каардынацыйная Рада адказала Пуціну

27.08.2020 / 18:45

Каардынацыйны Савет назваў недапушчальным, што ў Расіі стварылі «ўзброеныя групоўкі для выкарыстання на тэрыторыі Беларусі».

Фарміраванне такіх груповак у Расіі ці іншых краінах «супярэчыць міжнароднаму праву і кансалідаванай пазіцыі беларускага грамадства», заявілі ў савеце.

У арганізацыі дадалі, што ў Беларусі «праходзяць выключна мірныя акцыі, якія падтрымліваюцца большасцю беларусаў».

Так у каардынацыйным савеце пракаментавалі словы Пуціна, які заявіў, што ў Расіі па просьбе Аляксандра Лукашэнкі сфармавалі рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў, які могуць адправіць у Беларусь.

Nashaniva.com