На палігоне пад Слуцкам гусеніцай бульдозера забіла работніка ЖКГ

26.08.2020 / 17:08

Няшчасны выпадак здарыўся на палігоне па ўтылізацыі ЦБА Слуцкага ЖКГ у вёсцы Лесішча ў чацвер, 20 жніўня. Мужчына (1970 года нараджэння), які загінуў, працаваў на прадпрыемстве электраманцёрам, піша Інфа-Кур'ер.

Каля 14 гадзін 20 жніўня двое рабочых рамантавалі (а менавіта замянялі) гусенічную стужку бульдозера. Кранаўшчык перанёс стужку з дапамогай крана і апусціў яе побач з бульдозерам. Гусеніца была ў сагнутым стане.

У момант, калі стужку адчапілі ад стоп крана і яна стала распроствацца, міма праходзіў электраманцёр. Гусеніца збіла яго з ног і ўдарыла па галаве. Ад удару мужчына загінуў на месцы.