Жорсткае ДТЗ пад Гомелем: загінулі 6-гадовае дзіця і дзве жанчыны

абноўлена

25.08.2020 / 07:07

24 жніўня каля 21:00 у Гомельскім раёне на 418 км аўтадарогі М8 адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў «Міцубісі» і «Таёта», паведамляе прэс-служба МУС.

У выніку ДТЗ загінула 6-гадовае дзіця і 59-гадовая жанчына, шэсць чалавек (трое дзяцей і трое дарослых) былі шпіталізаваныя. Пазней адна з іх, 32-гадовая жанчына, памерла ў бальніцы.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

Nashaniva.com