Пуцін заявіў кіраўніку Еўрарады пра контрпрадуктыўнасць аказання ціску на кіраўніцтва Беларусі

20.08.2020 / 16:32

Прэзідэнт Расіі абмеркаваў са старшынёй Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем сітуацыю ў Беларусі, паведаміла ў чацвер прэс-служба Крамля.

«З расійскага боку акцэнтаваная контрпрадуктыўнасць аказання якога-небудзь ціску на кіраўніцтва суверэннай беларускай дзяржавы і ўмяшання звонку ў працэсы, што адбываюцца там. Пацверджана, што больш хуткая нармалізацыя сітуацыі ў Беларусі адпавядае інтарэсам як Расіі, так і ЕС», - гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com