Салідарнасць: кіроўцу, якога ДАІ спыніла за сігнал, сабралі грошы на штраф проста на дарозе ВІДЭА

07.08.2020 / 13:24

Пасля мітынгу ў Кіеўскім скверы ДАІ спыніла некалькі кіроўцаў за нібыта падачу гукавога сігналу. Штраф за такое правапарушэнне — 13,5 рубля.

Пакуль хлопец у чорнай майцы ішоў ад міліцэйскай машыны да свайго аўто, некалькі чалавек падбеглі да яго, каб перадаць грошы на аплату штрафа. Яшчэ мінімум трое падклалі яму грошы пад дворнік.

Магчыма, яго нават і не аштрафавалі — выходзячы з машыны ДАІ, ён сказаў некаму словы «толькі папярэджанне».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Гэй, беларусы! Не стамляемся паўтараць, якія вы крутыя! На гэтым відэа хлопца затрымала ДАІ за тое, што ён праязджаў з БЧБ-сцягам і сігналіў. Не паспеў ён выйсці з машыны ДАІ, а яму ўжо скінуліся на кампенсацыю штрафаў!❤️ Mikita Nedaverkaŭ

Публикация от Belsat TV (@belsat)

Відэа Мікіта Недаверкава з «Камсамольскай праўды». Поўная версія відэа тут.

На ім відаць, што грошы перадавалі і іншым кіроўцам, якім пагражаў штраф.

Nashaniva.com