У Гродне медыкі і міліцыянеры ўгаварылі дзяўчыну не скакаць з моста

05.08.2020 / 20:43

У Гродне медыкі і міліцыянты ўгаварылі дзяўчыну не скакаць з моста, паведамляе МУС.

Інцыдэнт адбыўся сёння днём у цэнтры Гродна.

Пабачыўшы міліцыянтаў, дзяўчына сказала не набліжацца, пагражаючы скочыць уніз. Медыкі і міліцыянты здолелі адгаварыць яе і тым самым прадухілілі трагедыю.

Цяпер жыццю і здароўю дзяўчыны нічога не пагражае. Як высветлілася пазней, прычынай такога ўчынку стала сварка з блізкімі.

Nashaniva.com