У Глуску мужчына абакраў краму ў свой дзень нараджэння

05.08.2020 / 09:33

У Глуску нарад Дэпартамента аховы затрымаў 36-гадовага мясцовага жыхара, які падазраецца ў рабаванні крамы, паведамляе прэс-служба МУС.

Высветлілася, што ў мужчыны быў дзень нараджэння. Каб адзначыць свята, ён накіраваўся ў краму. Грошай не было, таму наведвальнік папросту забраў з прылаўка пляшку гарэлкі і кінуўся наўцёкі. Работнікі гандлёвага аб’екта націснулі трывожную кнопку.

Падазраванага па прыкметах знайшлі на адной з вуліц. Заўважыўшы службовы аўтамабіль, мужчына пачаў уцякаць, перакінуўшы цераз плот узятае, а затым і сам з лёгкасцю яго пераскочыў. Праўда, збегчы яму ў выніку не ўдалося.

Nashaniva.com