На прадпрыемстве пад Заслаўем рабочаму заціснула руку

04.08.2020 / 10:12

Здарэнне адбылося раніцай 3 жніўня ў вёсцы Кіршы, паведамляе 112.by.

На мясцовым прадпрыемстве па вытворчасці гафраўпакоўкі ў станку для рэзкі кардона была заціснутая левая рука рабочага.

Ратавальнікі пры дапамозе спецыяльнага інструмента дасталі руку мужчыны. Пасля агляду медыкамі пацярпелага даставілі ў бальніцу.

Nashaniva.com