Гамяльчанка дала патэлефанаваць са свайго тэлефона і страціла 200 рублёў

03.08.2020 / 21:36

У вёсцы Жгунская Буда Добрушскага раёна да гамяльчанкі звярнуўся незнаёмец і папрасіў патэлефанаваць з яе тэлефона. З рахунку зніклі 200 рублёў, піша «Добрушскi край».

Незнаёмы аформіў на ўладальніка мікрапазыку аператара мабільнай сувязі і перавёў суму на свой карт-рахунак у адным з банкаў.

Мужчыну шукае міліцыя.