Аплаціць праезд смартфонам цяпер можна і ў электробусах
03.08.2020 / 16:49
Фота Надзеі Бужан
Пра гэта паведамляе прэс-служба «Беларусбанка»
Банк у супрацоўніцтве з кампаніяй «Сістэмныя тэхналогіі» і прадпрыемствам «Мінсктранс» рэалізуе праект аплаты праезду ў грамадскім транспарце сталіцы з дапамогай мабільнага прыкладання TIX.
Такі спосаб аплаты ўкаранілі ў маі для пасажыраў сталічных аўтобусаў №100 і №1, потым ва ўсіх трамваях.
Каб скарыстацца віртуальнай аплатай праезду, пасажыру неабходна спампаваць дадатак TIX і прывязаць да яго сваю банкаўскую карту: Visa, MasterCard, БЕЛКАРТ. Сэрвіс прадстаўлены на рускай, беларускай, англійскай і польскай мовах.
Мяркуецца, што да 1 верасня сэрвіс запрацуе на ўсім наземным грамадскім транспарце Мінска.