17-гадовы на «Таёце» збіў 10-гадовае дзіця на самакаце

03.08.2020 / 09:07

Здарэнне адбылося 1 жніўня каля 17:00 у вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёна, паведамляе прэс-служба МУС.

17-гадовы кіроўца «Таета» на скрыжаванні наехаў на 10-гадовае дзіця, што набліжалася на электрасамакаце.

Малы шпіталізаваны з цялеснымі пашкоджаннямі.

Вядома, што ў гэтай вёсцы нарадзіўся Уладзімір Макей.

Nashaniva.com