Хлопец са Слуцка загінуў на вяселлі. На яго ўпаў гульнявы аўтамат «Рокі Баксёр»

28.07.2020 / 00:20

Аляксандр Сукорскі, які загінуў

У ноч з 24 на 25 ліпеня следча-аператыўная група працавала на тэрыторыі аграсядзібы ў Салігорскім раёне, дзе была канстатавана смерць 35-гадовага жыхара Слуцка, піша «Інфа-Кур'ер».

Мужчына напярэдадні адпачываў на тэрыторыі аграсядзібы. Бліжэй да паўночы, знаходзячыся паблізу гульнявога аўтамата Rocky Boxer у стане алкагольнага ап'янення, ён упаў разам з апаратам. У выніку чаго мужчына атрымаў траўмы, ад якіх памёр на месцы здарэння.

Блізкія загінулага ў гутарках распавялі, што ўсё здарылася на вяселлі, якое гулялі на аграсядзібе ў Салігорскім раёне. Мужчына быў госцем.

Няшчасны выпадак адбыўся ўжо пасля зняцця вэлюму ў нявесты, калі ўся афіцыйная праграма свята была фактычна завершана — прыкладна ў 00:15.

У загінулага засталіся 7-гадовы сын і паўгадовая дачка.