«Белавія» не будзе лятаць у Расію да 7 жніўня

27.07.2020 / 16:50

Авіякампанія «Белавія» падоўжыла прыпыненне рэйсаў у Расію да 7 жніўня, паведамляе БЕЛТА.

Прычым рэйсы ў Краснадар, Сочы прыпыненыя да 15 жніўня.

Вярнуць грошы ці змяніць даты вылету на адмененыя рэйсы можна да 30 сакавіка 2021 года.