Штаб Канапацкай: Мы не хацелі б, каб загадзя было вядома пра сустрэчы кандыдаткі

27.07.2020 / 13:37

Фота Надзеі Бужан

У штабе Ганны Канапацкай сказалі, што не будуць афішаваць перамяшчэнняў сваёй кандыдаткі ў прэзыдэнты.

«Сустрэчы з выбаршчыкамі будуць, але мы будзем пра іх паведамляць перад самай сустрэчай. Мы не хацелі б, каб пра гэта было вядома загадзя. Планы карэктуюцца проста на хаду», — сказала Радыё Свабода прэс-сакратар Таццяна Палякова.

Пакуль у Ганны Канапацкай няма нейкіх канкрэтных сустрэч, але на гэтым тыдні плануюцца паездкі па рэгіёнах.

Раней Ганна Канапацкая назвала правільным рашэнне яе штаба адмовіцца ад правядзення пікетаў з улікам пагроз, якія паступаюць у яе адрас, адрас яе дзяцей і давераных асобаў.