Лукашэнка: Выбары — гэта другасна, а хлеб патрэбны заўсёды
27.07.2020 / 10:53
БелТА
Пра гэта Лукашэнка заявіў падчас інспекцыі жніва ў Нясвіжскім раёне, піша БелТА
«Выбары выбарамі, а есці ўсе хочуць. Таму галоўнае павінна быць засяроджана тут. Выбары — гэта ўжо другасна», — сказаў ён.
Ён адзначыў, што хто б ні быў на пасадзе прэзідэнта або губернатара, хлеб будзе патрэбны заўсёды. «І не дай бог паўтарыць 90-я гады. Я ўжо распавядаў,
калі ў Мінску было на 3 дні мукі, каб хлеб спячы.
Таму чаго б нам ні каштавала, гэты хлеб трэба ўзяць і аднавіць рэзервы», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.