У Калінкавічах пяцігадовы хлопчык зашчаміў галаву паміж прутамі моста

27.07.2020 / 09:02

Здарэнне адбылося апоўдні 26 ліпеня. Як аказалася, хлопчык прасунуў галаву паміж прутамі металічнай агароджы моста праз раку Нецеч і не здолеў выбрацца, паведамляе мясцовая служба МНС

Ратавальнікі дапамаглі вызваліць дзіця. Паводле звестак спецыялістаў, хлопчык не пацярпеў, у медыцынскай дапамозе не меў патрэбы.

Nashaniva.com