Рэстаратар Пракоп'еў заявіў пра амбіцыі стаць мэрам Мінска: За 5 год не пазналі б горад!

25.07.2020 / 18:25

У інтэрв'ю Радыё Свабода рэстаратар Вадзім Пракоп'еў, які вымушаны быў з'ехаць з Беларусі і цяпер знаходзіцца ў Кіеве, прызнаўся, што пры змене палітычнай сістэмы ў Беларусі, калі кіраўнікоў горада будуць выбіраць, а не прызначаць, ён пазмагаўся б за пасаду мэра Мінска:

— Мне было б дастаткова 5 год у гэтым крэсле — мінчукі не пазналі б горад! Але б я не хацеў выбудоўваць доўгую палітычную кар'еру, мне яшчэ хочацца ад жыцця атрымаць асалоду.

Nashaniva.com