Ноччу пад Скідзелем «Мерседэс» урэзаўся ў фуру і загарэўся — тры чалавекі загінулі

24.07.2020 / 07:38

24 ліпеня каля 3 гадзін ночы на ўчастку трасы М6, які рамантуецца, пад Скідзелем 32-гадовы кіроўца «Мерседэса» выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з фурай, паведамляе тэлеграм-канал прэс-службы МУС.

Ад удару «Мерседэс» загарэўся. У салоне знаходзілася чацвёра маладых людзей. Трое з іх памерлі на месцы. Чацвёрты пасажыр, дзяўчына, дастаўленая ў бальніцу ў цяжкім стане.

Nashaniva.com