Выкладчыка Ваеннай акадэміі з каранавірусам выратавалі пасля 66 дзён на ШВЛ

22.07.2020 / 18:28

Хворы на каранавірус выкладчык Ваеннай акадэміі 64-гадовы Уладзімір Бутэнка больш за два месяцы правёў на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Яго выратавалі спецыялісты Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра, паведамляе міністэрства абароны.

Уладзімір Бутэнка трапіў у аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра 10 мая. У яго быў дыягнаставаны COVID-19 і аднабаковая пнеўманія. Адразу ж мужчыну перавялі на ШВЛ.

14 ліпеня Уладзіміра Бутэнку нарэшце знялі з апарата ШВЛ. Ён яшчэ працягвае заставацца кіслародазалежным, але ўжо гаворыць, можа самастойна есці, у яго былі родныя.

Цяпер мужчына адчувае сябе добра, дзякуе дактарам за дапамогу.

Nashaniva.com