Пандэмія ў свеце за 20 ліпеня

21.07.2020 / 07:09

Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 21 ліпеня ў свеце зарэгістравана 14 855 107 выпадкаў каранавіруса, памерлі 613 248 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваныя 3 961 429 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 143 834 чалавекі, з іх 545 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавалі 2 121 645 выпадкаў каранавіруса, 718 чалавек памерлі ўчора. У Індыі — 1 154 917 выпадкаў. Памерлі за ўчора 596 чалавек.

Усяго ў свеце за 20 ліпеня зафіксавалі 205 348 новых выпадкаў каранавіруса, памерлі 4046 чалавек.

Nashaniva.com