Рэзкі відэазварот да Лукашэнкі ад рэстаратара Пракоп'ева на YouTube набраў больш за мільён праглядаў

20.07.2020 / 15:49

Рэстаратар Вадзім Пракоп'еў тры дні таму на сваім YouTube-канале апублікаваў рэзкі відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі. Дзякуючы розгаласу ў сацсетках, відэа паглядзелі ўжо больш за мільён разоў, пад відэа — 92 тысячы лайкаў і 20 тысяч каментароў. 

«Беларусаў больш у напарсткі не абдурыць», — галоўны меседж відэа Пракоп'ева. У роліку ён згадаў зніклых падчас кіравання Лукашэнкі палітыкаў і журналістаў, а ў цітрах апублікаваў спіс беларускіх палітвязняў і затрыманых 14 ліпеня пратэстоўцаў.

Nashaniva.com