Лукашэнка: Служба ў войску павінна быць і кантрактная, і тэрміновая

16.07.2020 / 18:22

На карысць спалучэння ў войску элементаў кантрактнай і тэрміновай службы Лукашэнка выказаўся, наведваючы 16 ліпеня 103-ю Віцебскую асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду, паведамляе БелТА.

У гэтай брыгадзе ёсць міратворчае падраздзяленне, дзе служаць толькі кантрактнікі. Яны могуць выконваць задачы ў рамках місій ААН, АДКБ і праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру».

— Яшчэ адзін прыклад, якой павінна быць армія: кантрактная, тэрміновая служба і іншае, — адзначыў Лукашэнка.

Як удакладніў Лукашэнка, дзе трэба, беларускае войска ўсё на кантракце, а дзе могуць служыць тэрмінавікі, развіваюць тэрміновую вайсковую службу.