Прэзідэнт Літвы склікае Дзяржаўную раду абароны ў сувязі з Астравецкай АЭС

15.07.2020 / 15:51

Гітанас Наўседа склікае ў чацвер пасяджэнне Дзяржаўнай рады абароны ў сувязі з будучым запускам Беларускай АЭС у Астраўцы, паведамляе Інтэрфакс.

Раду склікаюць, каб даць ацэнку гатоўнасці Літвы абараніць насельніцтва і навакольнае асяроддзе ў сувязі з уводам у эксплуатацыю БелАЭС.

На пасяджэнні Рады будзе абмяркоўвацца гатоўнасць урада і іншых органаў улады рэагаваць на пагрозы, якія зыходзяць ад БелАЭС.

Nashaniva.com