Мама пакінула двухгадовую дачку ў двары, а тая знікла. Шукалі ратавальнікі і міліцыя

15.07.2020 / 15:46

Здарэнне адбылося ў вёсцы Майск, што ў Івацэвіцкім раёне, піша 112.by

Да ратавальнікаў звярнулася ўсхваляваная мама. Каля 20:00 яе двухгадовая дачка гуляла ў пясочніцы ў двары дома.

Жанчына ненадоўга зайшла ў хату, а калі выйшла зноў на вуліцу, не знайшлі дачкі ў двары.

Для пошукаў былі задзейнічаны ратавальнікі, супрацоўнікі міліцыі і мясцовае насельніцтва.

Пазней за 300 метраў ад дома ў кустах дзяўчынку знайшлі.

Пасля агляду прыбылай брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ў шпіталізацыі не мела патрэбы.

Nashaniva.com