Цапкала сказаў, што ў яго няма кампрамату на Лукашэнку

01.07.2020 / 14:09

Былы кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала, які прэтэндуе на ўдзел у выбарах кіраўніка дзяржавы, заявіў, што ў яго няма кампрамату на Аляксандра Лукашэнку, піша «Інтэрфакс».

«У мяне, прынамсі, дакладна няма», — сказаў Цапкала, адказваючы на адпаведнае пытанне ў ходзе прэс-канферэнцыі ў сераду.

«Я не меў ніколі доступ ні да гаспадарчых спраў, ні да кіравання справамі прэзідэнта, таму ў мяне ніякага кампрамату на яго не маецца, і я ніколі гэта не агучваў», — працягнуў ён.

Nashaniva.com