Пяскоў: Парадак дня сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі будзе свабодным

30.06.2020 / 12:34

kremlin.ru

Яны правядуць сустрэчу пасля адкрыцця мемарыяла савецкаму салдату, паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, піша Інтэрфакс.

Сёння Пуцін разам з Лукашэнкам возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату, пасля чаго ў лідараў адбудзецца размова.

«Потым у іх адбудзецца асобная двухбаковая гутарка са свабодным парадкам дня», — распавёў Пяскоў журналістам.